Top.Mail.Ru

Шулейка: Беларусь зацікаўлена ў развіцці гандлёва-эканамічных адносін з М’янмай

Беларусь зацікаўлена ў развіцці двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін з М’янмай. Пра гэта паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага Адміністрацыйнага савета, прэм’ер-міністрам Рэспублікі Саюз М’янма Мін Аун Хлайнам, перадае БелТА.


Юрый Шулейка адзначыў, што сёння пачынаецца шэраг сустрэч дэлегацыі М’янмы з прадстаўнікамі Беларусі. «Гэта абгрунтавана нашымі добрымі намерамі на супрацоўніцтва ва ўсіх сферах дзейнасці. Нам вельмі цікава развіццё двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін. Беларусь — машынабудаўнічая і аграрная краіна. Ёсць шмат напрамкаў, якімі мы можам быць карысныя адзін аднаму», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

У лютым адбылася сустрэча прадстаўнікоў Беларусі з бізнесам М’янмы, на якой, паводле слоў Юрыя Шулейкі, бакі вельмі цесна пагутарылі і за кароткі прамежак даволі моцна зблізіліся. «Першыя дамоўленасці ўжо дасягнуты і сёння будзе падпісана пагадненне аб пастаўцы сухіх малочных сумесей у М’янму. Беларусь з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам харчавання для дзяцей ва ўзросце ад 0 і вышэй гадоў, і мы ўбачылі вялікую цікавасць да гэтай прадукцыі. Першыя пробныя партыі для ацэнкі Міністэрствам аховы здароўя вашай краіны таксама будуць адпраўлены ў бліжэйшы час», — звярнуўся віцэне.

Мэтай свайго візіту ў Беларусь старшыня Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, прэм’ер-міністр М’янмы назваў умацаванне шматгаліновага супрацоўніцтва дзвюх краін, у асноўным у эканоміцы. «Падпісанне кантрактаў на пастаўку прадукцыі з Беларусі даказвае, што наша супрацоўніцтва развіваецца. Мы плануем закупляць трактары, угнаенні, фармацэўтычную прадукцыю і іншае», — адзначыў Мін Аун Хлайн, прапанаваўшы таксама разгледзець варыянт арганізацыі вытворчасцей на тэрыторыі М’янмы, у прыватнасці ў напрамку сельскай гаспадаркі.

Сустрэча адбылася напярэдадні Беларуска-м’яманскага бізнес-форуму, які стартаваў у Мінску. Важным вынікам форуму стане падпісанне шэрага пагадненняў аб супрацоўніцтве, што дасць магчымасць умацаваць эканамічныя сувязі паміж Беларуссю і М’янмай.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю