Юрый Шулейка звярнуў увагу, што перад міністэрствам стаяць сур’ёзныя задачы. «Мы заўсёды называліся лёгкімі Еўропы. Але справа сёння не толькі ў смецці, а ў сістэме, якую вы павінны будаваць і кантраляваць. Павінны быць высокія патрабаванні. Павінна быць дакладнае ўзаемадзеянне з абласцямі», — адзначыў віцэ-прэм’ер. На яго думку, досвед Максіма Лысенкі дае разуменне, як усё ўладкавана.