Top.Mail.Ru

Шведы перамаглі футбалістаў Туніса ў матчы сусветнага першынства

Футбалісты зборнай Швецыі атрымалі перамогу з вялікім лікам у сваім першым матчы чэмпіянату свету, паведамляе БелТА.



У паядынку папярэдняй групы F шведы не пакінулі шанцаў камандзе Туніса — 5:1. У другой сустрэчы гэтага квартэта зборная Нідэрландаў двойчы выйгравала ў японцаў, але не ўтрымала перамогу, прапусціўшы другі гол у канцоўцы гульні — нічыя 2:2.

У групе Е футбалісты Германіі разграмілі дэбютанта чэмпіянату свету каманду Кюрасаа — 7:1, а Кот-д’Івуар перамог эквадорцаў з мінімальнай перавагай у ліку — 1:0.

Вечарам 15 чэрвеня ў квартэце Н іспанцы згуляюць з Каба-Вердэ (пачатак матчу ў 19.00), а ў стартавым паядынку групы G бельгійцы будуць сапернічаць з егіпцянамі (пачатак у 22.00).

Беларускія балельшчыкі могуць сачыць за гульнямі сусветнага першынства ў прамым эфіры тэлеканала «Спорт ТБ».

Групавы этап завершыцца 28 чэрвеня, пасля чаго ў плэй-оф выйдуць па дзве лепшыя каманды з 12 квартэтаў, а таксама восем лепшых зборных з тых, якія зоймуць трэція месцы. Матчы 1/16 фіналу адбудуцца 28 чэрвеня — 4 ліпеня, сустрэчы 1/8 фіналу пройдуць 4-7 ліпеня, чвэрцьфіналы — 9-12 ліпеня, паўфінальныя гульні намечаны на 14 і 15 ліпеня, матч за бронзу пройдзе 18 ліпеня ў Маямі, а 19 ліпеня ў Нью-Ёрку адбудзецца вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул.

Фінальны турнір цяперашняга сусветнага першынства ўпершыню ў гісторыі праходзіць на арэнах адразу трох краін — ЗША, Канады і Мексікі. Таксама ўпершыню ў фінальнай стадыі сусветнага чэмпіянату ўдзельнічаюць 48 каманд. Дэбютантамі фіналу ЧС з’яўляюцца зборныя Узбекістана, Кюрасаа, Каба-Вердэ і Іарданіі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю