Top.Mail.Ru

Швейцарцы сталі апошнімі чвэрцьфіналістамі чэмпіянату свету па футболе

Футбалісты зборнай Швейцарыі сталі апошнімі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату свету, паведамляе БелТА.



У заключным паядынку 1/8 фіналу швейцарцы перамаглі ў Ванкуверы калумбійцаў у серыі пасляматчавых пенальці — 4:3. У асноўны і дадатковы час ніхто не змог вызначыцца. У гульні за выхад у паўфінал швейцарскія футбалісты будуць супернічаць з дзеючымі чэмпіёнамі свету аргенцінцамі, якія ўзялі верх над егіпцянамі — 3:2. Аргенцінцы саступалі 0:2, але здолелі пераламаць ход паядынку і ў самым канцы вырвалі перамогу. Адзін з мячоў забіў Ліянэль Месі, які з васьмю галамі ўзначаліў спіс лепшых бамбардзіраў планетарнага форуму.

Расклад чвэрцьфінальных матчаў: 

  • 9 ліпеня — Францыя — Марока; 
  • 10 ліпеня — Іспанія — Бельгія;
  • 12 ліпеня — Англія — Нарвегія, Аргенціна — Швейцарыя.
Паўфінальныя баталіі пройдуць 14 і 15 ліпеня ў Даласе і Атланце. Няўдачнікі паўфіналаў 19 ліпеня ў Маямі сустрэнуцца ў матчы за трэцяе месца, а пераможцы ў Нью-Ёрку згуляюць у вырашальным паядынку за чэмпіёнскі тытул. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю