Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч і расіянка Марыя Козырава выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру WTA-125 у турэцкай Антальі з прызавым фондам $115 тыс., паведамляе БелТА.
У стартавым матчы беларуска-расійскі тандэм упэўнена перамог балгарска-турэцкі дуэт Дыя Яўцімава / Селіна Атай — 6:3, 6:2. У гульні за пераход у паўфінальную стадыю Шымановіч і Козырава будуць сапернічаць са славенскай парай Даліла Якупавіч / Ніка Радзішыч. У першым раўндзе адзіночнага разраду Ірына Шымановіч уступіла французскай тэнісістцы Караль Манэ — 0:6, 3:6.
Спаборніцтвы на адкрытых грунтавых кортах Megasaray Hotels завершацца 15 сакавіка