У першым кваліфікацыйным раўндзе беларуска, якая займае 216-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолела ў трохсетавым паядынку чэшскую тэнісістку Дамініку Шалкову, у якой 128-я пазіцыя, — 7:6 (7:5), 3:6, 6:4. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 40 хвілін. Наступнай саперніцай беларускі будзе бельгійка Грэт Мінен (195-ы нумар рэйтынгу WTA).
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (124) стартуе сустрэчай з брытанскай тэнісісткай Кэці Дан (575). Каб прабіцца ў асноўную сетку, тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры.
Матчы асноўнага этапу трэцяга ў сезоне тэніснага турніру серыі «Вялікага шлема» стартуюць на травяных кортах Уімблдона 29 чэрвеня. Фінал жаночага адзіночнага разраду адбудзецца 11 ліпеня, днём пазней пройдзе вырашальны паядынак у мужчын. Агульны прызавы фонд цяперашняга Уімблдонскага турніру складзе рэкордныя 62,4 млн фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы ў адзіночных разрадах у жанчын і мужчын заробяць па 3,6 млн. Год таму чэмпіёнамі сталі полька Іга Свёнтэк і італьянец Янік Сінер.