Беларуска Ірына Шымановіч прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, паведамляе БелТА.
Сёння беларуска адолела ў трохсетавым паядынку аўстрыйскую тэнісістку Сінью Краўс — 6:3, 2:6, 7:5.
Напярэдадні яшчэ адна беларуская тэнісістка Крысціна Дзмітрук перамагла ў першым кваліфікацыйным раўндзе славенку Каю Йуван - 7:5, 6:4. У другім крузе Дзмітрук сустрэнецца з чэшкай Дамінікай Салкавай. Для выхаду ў асноўную сетку тэнісісткам неабходна пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры.
Паядынкі асноўнага этапу US Open пройдуць з 24 жніўня па 7 верасня. Агульны прызавы фонд турніру ў Нью-Ёрку складзе рэкордныя $90 млн, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах заробяць па $5 млн. Год таму пераможцай амерыканскага чэмпіянату стала беларуска Арына Сабаленка, якая абыграла ў вырашальным паядынку амерыканку Джэсіку Пегулу — 7:5, 7:5. У мужчынскім фінале італьянскі тэнісіст Янік Сіннер абыграў амерыканца Тэйлара Фрыца — 6:3, 6:4, 7:5.