Top.Mail.Ru
891

Сі Цзіньпін запрасіў Лукашэнку на саміт ШАС і парад у Пекіне, якія адбудуцца праз тры месяцы


Старшыня КНР Сі Цзіньпін запрасіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і парад у Пекіне, якія пройдуць у канцы жніўня — пачатку верасня бягучага года, перадае БелТА.

«У канцы жніўня ў нас адбудзецца ў Цяньцзіні саміт ШАС, а крыху пазней, 3 верасня, мы ўрачыста будзем адзначаць перамогу сусветнай антыфашысцкай вайны — праводзім парад. Я сардэчна запрашаю і буду рады вас бачыць», — сказаў кітайскі лідар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю