У суботу 14 чэрвеня спартсменкі разыгралі медалі ў адвольнай праграме, удзел у турніры прынялі 11 дуэтаў. Федарук і Хандошка набралі 215,3575 бала і размясціліся на шостым радку, тройку прызёраў склалі пары з Кітая, Іспаніі і Японіі. Напярэдадні беларускі занялі пятае месца ў тэхнічнай праграме з вынікам 263,7467 ачка, адстаўшы ад трэцяга радка на 14 балаў.
Таксама ў першы дзень фінальнага этапа Кубка свету Васіліна Хандошка заваявала бронзавы медаль у тэхнічнай праграме. Спаборніцтвы ў адвольнай праграме з удзелам лідара беларускай каманды пройдуць у Кітаі 15 чэрвеня.