Top.Mail.Ru

Сіноптыкі паабяцалі камфортнае і цёплае надвор’е 13 жніўня

У Беларусі 13 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта БелТА расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



Будзе ў асноўным без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла. Днём прагназуецца 19-24 градусы вышэй за нуль. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю