У апошні дзень сакавіка надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над Украінай, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, днём па паўднёвым усходзе магчымы навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны, удзень месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём складзе ад плюс 8 °С па захадзе да плюс 18 °С па ўсходзе краіны. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе расці.
У сераду захаваецца ўплыў ужо менш актыўных франтальных раздзелаў. Воблачна, днём з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі дажджы, днём месцамі па краіне кароткачасовыя, а ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны, удзень на паўднёвым усходзе пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 1 °С па захадзе да плюс 9 °С па паўднёвым усходзе, максімальная тэмпература днём — плюс 9–15 °С, месцамі — да плюс 18 °С.
У чацвер надвор’е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўднёвым усходзе захаваецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 3 °С па паўночным захадзе да плюс 8 °С па паўднёвым усходзе краіны. Днём будзе адносна камфортна: плюс 10–16 °С, у паўднёва-ўсходніх раёнах — да плюс 18 °С.
Сяргей КУРКАЧ