Top.Mail.Ru
194

Сіноптыкі прагназуюць вельмі халодную ноч на 1 лютага

Да -30 °С

У ноч на 1 лютага ў асобных раёнах краіны слупок тэрмометра апусціцца да мінус 30 градусаў. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі краіны мінімальная тэмпература паветра складзе мінус 25-30 градусаў. 

«Будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Месцамі, а па ўсходзе ў многіх раёнах — галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці — 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 21 да мінус 27 градусаў, месцамі да мінус 30, у асобных раёнах па поўдні — ад мінус 18 да мінус 20. Максімальная тэмпература днём складзе ад мінус 11 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 19 - па паўночным усходзе», — паведамілі ў цэнтры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю