Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч перад паказам канцэрта-рэквіема «Кожны трэці» ў Екацярынбургу расказаў, чаму гэта пастаноўка так кранае гледачоў у кожным горадзе, перадае БелТА.
«Канцэрт-рэквіем „Кожны трэці“ — гэта сінтэз тэатра, канцэрта, дакументальнай інфармацыі і гістарычных даных аб барацьбе і беларускіх стратах у Вялікай Айчыннай вайне. Многія гады лічылася, што падчас вайны загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. Аднак па выніках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе былі выкрытыя факты масавага знішчэння мірных жыхароў. І Беларусь, на падставе ўдакладненых даных, страціла ў вайне кожнага трэцяга. Загінулі больш за тры мільёны чалавек», — сказаў Віктар Каранкевіч.
На яго думку, маладому пакаленню неабходна ведаць, праз што прайшлі нашы дзяды і прадзеды, і канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» ўшаноўвае памяць ахвяр і герояў Вялікай Айчыннай вайны, расказвае пра лёсы простых людзей.
«Гэта гісторыі тых, хто быў па-зверску закатаваны і забіты фашыстамі, хто самааддана змагаўся на фронце і ў шэрагах партызан, працаваў у тыле не пакладаючы рук, а пасля вайны аднаўляў краіну з руін. У кожнай беларускай і расійскай сям’і свята шануюць подзвіг гэтых герояў. Подзвіг савецкага салдата — наша неацэнная спадчына, якую мы павінны захоўваць, і з пакалення ў пакаленне перадаваць гонар за Вялікую Перамогу», — дадаў Віктар Каранкевіч.
Паводле яго слоў, гэта таксама важны кірунак супрацьдзеяння спробам калектыўнага Захаду фальсіфікаваць або змяніць вынікі Другой сусветнай вайны, прышчэпка ад нацызму, якая нагадвае ўсім грамадзянам постсавецкай прасторы, якой цаной дасталася перамогі, магчымасць жыць, працаваць, ствараць, вучыцца на мірнай зямлі. Правядзенне такога канцэрта ў Екацярынбургу падкрэслівае адзінства і згуртаванасць беларусаў і расіян у захаванні гістарычнай памяці.
Тры выставы, якія ўбачылі гледачы перад пачаткам канцэрта, дапамаглі ім больш даведацца пра гераічнае мінулае. На выставе «Лёсы, складзеныя ў трохкутнік» яны ўбачылі, якія лісты адпраўляліся на фронт. Тады кожны ў сваім лісце чакаў перамогу і быў упэўнены, што яна будзе за савецкім народам. На выставе «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» пранікліся подзвігам тых, чыя барацьба спрыяла перамозе ў многіх бітвах на фронце. А дзякуючы выставе «Хлеб — нябачная сіла Перамогі» зразумелі, праз што прайшлі людзі, якія ў абмежаваных рэсурсах павінны былі пячы хлеб для тых, хто знаходзіцца і ў тыле, і на перадавой, даючы ім сілы змагацца супраць захопнікаў.


