Top.Mail.Ru

Сіньцзян перажывае найлепшы перыяд развіцця ў сваёй гісторыі

Адзначылі ў Дзяржсавеце КНР.

Цяпер Сіньцзян перажывае найлепшы перыяд развіцця ў сваёй гісторыі. Пра гэта гаворыцца ў Белай кнізе «Стратэгія КПК па кіраванні Сіньцзянам у новую эпоху: практыка і дасягненні», апублікаванай Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР, перадае «Сіньхуа».

Сёлета споўніцца 70 гадоў з моманту стварэння Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР). У дакуменце адзначаецца, што былі зроблены рашучыя крокі для кіравання Сіньцзянам у адпаведнасці з заканадаўствам, падтрымання стабільнасці праз міжэтнічнае адзінства, умацаванне культурнай ідэнтычнасці і сувязяў, забеспячэнне большага працвітання раёна і яго насельніцтва, а таксама доўгатэрміновага развіцця СУАР.

«Гэта садзейнічала беспрэцэдэнтнаму ў гісторыі рэгіёна сацыяльна-эканамічнаму развіццю і значнаму паляпшэнню дабрабыту насельніцтва, а таксама прынесла людзям большае пачуццё задавальнення, шчасця і бяспекі», — паведамляецца ў Белай кнізе.

Падмурак для забеспячэння стабільнасці, міру і бяспекі ў СУАР стаў яшчэ больш трывалым, гаворыцца ў дакуменце, у якім падкрэсліваецца, што Сіньцзяну ўдалося здзейсніць гістарычны пераход ад беспарадкаў да стабільнасці і ад стабільнасці да эфектыўнага кіравання.

З 2012 года цэнтральны ўрад Кітая выдзеліў больш за 4 трлн юаняў у выглядзе трансфертных плацяжоў СУАР, у прыватнасці, у 2024 годзе было выдзелена 543,48 млрд юаняў.

СУАР свядома інтэграваў сваю рэгіянальную стратэгію адкрытасці знешняму свету ў агульны план краіны па адкрытасці ў заходнім напрамку, імкнучыся пракласці «залаты шлях» праз Еўразійскі кантынент і стварыць канал для адкрытасці краіны ў заходнім напрамку, гаворыцца ў дакуменце.

У СУАР назіраецца комплекснае паляпшэнне інфраструктуры. Згодна з Белай кнігай, па стане на 2024 год працягласць адкрытых для руху чыгунак і аўтадарожных магістраляў складала 9202 км і 230 тыс. км, адпаведна. Колькасць авіямаршрутаў сектара грамадзянскай авіяцыі ў Сіньцзяне цяпер складае 595, у тым ліку 25 міжнародных.

СУАР актывізаваў намаганні па стварэнні сучаснай прамысловай сістэмы, грунтуючыся на ўнікальных перавагах рэгіёна. Ён працягвае захоўваць за сабой статус найбуйнейшага вытворцы бавоўны ў краіне ўжо 32-гі год запар. Пры гэтым узровень механізацыі ў такіх занятках, як узворванне зямлі, сяўба і збор ураджаю, дасягнула 97 працэнтаў.

У дакуменце адзначаецца, што Сіньцзян, працягваючы ўдасканальваць сваю палітыку ў галіне ўмацавання грамадскай аховы здароўя, значна ўзмацніў ахову здароўя насельніцтва. Сярэдняя чаканая працягласць жыцця жыхароў СУАР вырасла з 30 гадоў у 1949-м да 77 гадоў летась, гаворыцца ў Белай кнізе.

СУАР паважае і абараняе права прадстаўнікоў этнічных груп на вывучэнне і выкарыстанне сваіх моў, адзначаецца ў дакуменце. Сіньцзян рэгулюе рэлігійныя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам, дазваляе рэлігійным групам самастойна кіраваць сваімі справамі і накіроўвае рэлігіі да адаптацыі ў сацыялістычным грамадстве.

СУАР распрацаваў планы па ахове рэгіянальнай культурнай спадчыны і выпусціў мясцовыя нарматыўныя акты, якія ўмацоўваюць прававыя гарантыі захавання культурнай спадчыны.

Барацьба з апустыньваннем на ўскраінах пустыні Такла-Макан у СУАР актыўна прасоўваецца наперад. Зараз пустыню цалкам апаясвае зялёная зона працягласцю 3046 км, якая стала самай доўгай у свеце, паведамляецца ў Белай кнізе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю