Сітуацыя ў Іране і Венесуэле абмяркоўвалася на перагаворах у Мінску Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам, паведамляе БелТА.
«Мы вельмі шмат абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з узаемаадносінамі паміж Беларуссю і ЗША. Мы абмяркоўвалі таксама і тое, што думаюць пра вайну ў Іране ў Беларусі, тое, што думаюць пра вайну ў Іране ў ЗША, і якім чынам гэта сітуацыя развіваецца. Вельмі каштоўна заўсёды атрымліваць меркаванне Прэзідэнта Беларусі. Таму што гэта зусім іншае меркаванне ў параўнанні з тым, што мы можам атрымаць на Захадзе. Гэта вельмі каштоўна для нас. Я абавязкова перадам усё тое, што мы абмяркоўвалі тут сёння, у Вашынгтон», — расказаў журналістам Джон Коўл па выніках перагавораў.