Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак правёў у Доме ўрада сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызстана ў Беларусі Эрбалам Султанбаевым. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Перагаворы сталі працягам дамоўленасцяў, дасягнутых 20 сакавіка 2025 года з намеснікам старшыні Кабінета міністраў Кыргызстана Бакітам Тарабаевым.
«Рэалізацыя ініцыятыў Беларусі і Кыргызстана дасць магчымасць не толькі ўмацаваць гандлёва-эканамічнае партнёрства, але і вывесці двухбаковае ўзаемадзеянне на паўнавартасны стратэгічны ўзровень», — адзначыў Анатоль Сівак.
Фота БелТА