Следчыя распачалі крымінальную справу па факце пажару ў доме па вуліцы Леніна. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.
Паводле даных следства, увечары 28 чэрвеня на мансардным паверсе жылога дома № 9 па вуліцы Леніна адбылося загаранне, якое імкліва распаўсюдзілася і прывяло да пашкоджання памяшканняў. У выніку пажару была пашкоджана і знішчана маёмасць дзяржорганаў, юрыдычных і фізічных асоб, паводле папярэдніх ацэнак, на суму не менш за 450 тыс. рублёў.
Па выніках праведзенай праверкі ўстаноўлена, што прычынай узнікнення пажару стала парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, у тым ліку пры выкарыстанні электрычных сетак і электрапрыбораў.

Ленінскім (горада Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 304 (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне шкоды ў буйным памеры) КК. Праводзіцца комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне ўсіх абставін здарэння, у тым ліку асоб, датычных да ўзнікнення пажару, і аб’ёму нанесенай шкоды. Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням ліквідацыі прычын і ўмоў здарэння.