Следчы камітэт устанавіў асобу дзяўчыны, цела якой знойдзена 12 студзеня ў акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску. Ёй аказалася 21-гадовая Яна Кастранкова, якая знікла 30 снежня 2025 года. Пра гэта паведамляе БелТА.
12 студзеня днём у акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы, паблізу дома 25Г па вуліцы Філімонава, знойдзена цела дзяўчыны без бачных цялесных пашкоджанняў. Адзенне, якое знаходзілася на ім, па знешніх прыкметах было падобнае да таго, у якое была апранута зніклая напярэдадні Яна Кастранкова. 30 снежня 2025 года яна перастала выходзіць на сувязь і адсутнічала па месцы жыхарства. Сваякі звярнуліся ў праваахоўныя органы.
Цялесных пашкоджанняў не выяўлена. Смерць не мае крымінальнага характару. Папярэдняя прычына — утапленне.
Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці дзяўчыны.