Top.Mail.Ru
283

"Склад на мяжы, самавываз немагчымы". Дзве мінчанкі страцілі грошы пры замове тэхнікі анлайн

Дзве мінчанкі замовілі тэхніку анлайн і страцілі больш за Br3 тыс., паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.



У Першамайскае РУУС Мінска звярнуліся дзве жанчыны, якія сталі ахвярамі інтэрнэт-махляроў пры пакупках анлайн.

У тэматычнай групе месенджара жыхарка сталіцы знайшла выгадную прапанову аб куплі пральнай машыны і смартфонаў. Пасярэднік запытаў перадаплату каля Br2,4 тыс. Атрымаўшы грошы, перастаў выходзіць на сувязь.

Прапановай з гэтай жа групы вырашыла скарыстацца і іншая мінчанка. Яна перавяла перадаплату каля Br700 за імпартную лядоўню. Прадавец абяцаў гарантыю і зніжкі. Аднак як толькі грошы апынуліся ў яго, звязацца стала немагчыма. 

«Абедзве заяўніцы аплацілі і паслугі па дастаўцы выбраных тавараў, так як самавывоз быў недаступны з-за нязручнага размяшчэння склада, які нібыта знаходзіўся на мяжы з суседняй дзяржавай», — удакладнілі ў ГУУС. 

Распачатыя крымінальныя справы за махлярства.

«Будзьце пільныя пры набыцці тавару на гандлёвых інтэрнэт-пляцоўках. Не згаджайцеся на анлайн-прапановы аб куплі рэчаў па занадта нізкай цане і не пералічвайце грошы да іх атрымання», — нагадалі важныя рэкамендацыі ў міліцыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю