З 1 мая дзяржаўныя субсідыі на адкрыццё ўласнай справы павялічацца — максімальная сума складзе больш за 10 тыс. рублёў. Гэтыя памеры будуць дзейнічаць да 31 ліпеня. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У гарадах прадугледжана субсідыя ў памеры 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, што складае 5 605,82 рубля. У малых гарадах, раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы і сельскіх населеных пунктах сума павялічваецца да 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму — 7 644,3 рубля. Максімальны памер у 20 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, або 10 192,4 рубля, выдзяляецца беспрацоўным на прадпрымальніцкую дзейнасць з выкарыстаннем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.
Для атрымання субсідыі трэба быць зарэгістраваным у якасці беспрацоўнага ў службе занятасці, дасягнуць 18 гадоў, падаць заяву і прадаставіць бізнес-план. Спецыялісты службы могуць аказаць дапамогу ў яго падрыхтоўцы.