Top.Mail.Ru
152

Складзены спіс самых небяспечных вірусаў — лятальнасць амаль 100 %

На платформе Visual Capitalist з’явіўся новы рэйтынг самых смяротных вірусаў на планеце. Імі заразілася не так шмат людзей, як, напрыклад, COVID-19, але ў працэнтных суадносінах іх лятальнасць нашмат вышэй, паведамляе Точка.by.


Самым небяспечным вірусам ужо доўгі час застаецца шаленства. За год ён забірае прыкладна 59 тыс. жыццяў. Пры заражэнні верагоднасць смяротнага канца практычна 100 %.

Часцей за ўсё вірус перадаецца праз жывёл, звычайна сабак. Больш за ўсё шаленствам заражаюцца жыхары Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі. У тым ліку таму, што ў гэтых рэгіёнах ёсць праблема з доступам да вакцыны, якая ўжо існуе.

Рэдкія, але смяротныя

Пры заражэнні В-вірусам ці ж вірусам Лухо шанцы выжыць складаюць усяго 20 %. Але падхапіць іх вельмі складана.

В-вірус фіксаваўся толькі ў Азіі, яго ахвярамі стаў 21 чалавек, а перадаецца ён праз заражаных макак. А вось Лухо адкрылі толькі ў 2008 годзе ў Паўднёвай Афрыцы. Там загінулі чатыры чалавекі.

Лятальнасць у 40–75 % мае вірус Ніпах, але ў апошні час ён актыўна распаўсюджваецца. Вядома аб 600 ахвярах, а на наяўнасць віруса пачалі правяраць і тых, хто прыязджае ў Беларусь з Паўднёва-Усходняй Азіі.

Таго ж поля вірус Хендра, заражэнні якім фіксавалі ў Аўстраліі. Вакцыны ад яго няма, лятальнасць — 57 %, а памёрла чатыры чалавекі.

Таксама ў сумны топ-10 увайшлі вірусы, якія выклікаюць гемарагічныя ліхаманкі — гэта вядомая шматлікім Эбола і Марбург. Смяротнасць — 50 %, а ўспышкі фіксуюцца ў Заходняй Афрыцы.

У высокапатагеннага птушынага грыпу H5N1 лятальнасць дасягае каля 50 %. Яго можна падчапіць у любым пункце свету, але хварэюць на яго вельмі рэдка: зафіксавана толькі 477 смерцяў.

У залежнасці ад месца распаўсюджвання Конга — крымская гемарагічная ліхаманка можа быць смяротная ў 40 % выпадкаў. Яна распаўсюджана ў Еўразіі і Афрыцы, а яе ахвярамі штогод становяцца да 2 тыс. чалавек.

На Блізкім Усходзе праз вярблюдаў можна захварэць на вірус MERS. За 14 гадоў з адкрыцця хваробы ад яе загінула 959 чалавек. Лятальнасць — 36 %.

Даныя аб вірусах былі сабраны з інфармацыі СААЗ, Еўрапейскага цэнтра прафілактыкі і кантролю захворванняў, а таксама міжнародных агенцтваў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю