Top.Mail.Ru
236

Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «Дынама-Мінск»

Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера футбалістаў мінскага «Дынама». Дзеянне кантракту спынена па пагадненні бакоў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце чэмпіёнаў Беларусі, паведамляе БелТА.



Адзначаецца, што ФК «Дынама-Мінск» быў зацікаўлены ў працягу работы з Вадзімам Скрыпчанкам, але ў выніку просьба спецыяліста аб датэрміновым завяршэнні працоўных адносін была задаволена. Скрыпчанка ўзначаліў сталічных дынамаўцаў у лістападзе 2022 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда пасля 19-гадовага перапынку ў 2023-м стала чэмпіёнам Беларусі, а ў наступным сезоне абараніла тытул.

Выконваць абавязкі галоўнага трэнера мінскага «Дынама» працягне Аляксандр Паўлаў, у штаб якога ўвайшоў Дзмітрый Лянцэвіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю