Сквер ратавальнікаў адкрыюць у Гомелі 25 ліпеня ў Дзень пажарнай службы Беларусі, перадае БелТА.
Першы ў краіне сквер у гонар прадстаўнікоў гэтай высакароднай прафесіі адкрыюць у Гомелі на перасячэнні праспекта Рэчыцкага і вуліцы Сасновай. Цэнтральнай фігурай у скверы стане скульптура ратавальніка-пажарнага з дзіцем на руках, выратаваным з агню.
У праграме — афіцыйная цырымонія адкрыцця «Сквера ратавальнiкаў», пасля якой на лакацыі разгорнецца МНС-лэнд. «Гэта 26 унікальных навучальных інтэрактыўных пляцовак, дзе кожны жадаючы зможа не толькі з карысцю і пазітывам правесці час, але і атрымаць веды аб правілах бяспекі і дзеяннях у экстраных сітуацыях. Тут і пажарны боўлінг, і баскетбол, і лабірынт, і інтэрактыўныя пляцоўкі, і гульнявыя зоны, і відэаспінэр. Пляцоўкі будуць арганізаваны такім чынам, каб удзел у іх быў даступны і для дзяцей, і для дарослых», — праанансавалі ў абласным упраўленні.
Для ўсіх удзельнікаў арганізаваны святочны канцэрт і выстава пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.
Старт мерапрыемстваў у 11.00.
Фота з адкрытых крыніц