Top.Mail.Ru
211

Skype спыніць работу 5 мая

Мэсэнджар і сэрвіс для відэаканферэнцый Skype спыніць работу 5 мая 2025 года. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ТАСС.

«Вы можаце працягваць карыстацца Skype да 5 мая», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі Microsoft.

Удакладняецца, што пасля таго, як спыніцца падтрымка платформы, уліковыя запісы карыстальнікаў будуць перанесены ў сэрвіс Microsoft Teams.

Платформа Skype была запушчана ў 2003 годзе, а ў 2011 годзе яе набыла кампанія Microsoft.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю