Top.Mail.Ru
196

Славакія хоча аднавіць канструктыўны дыялог з Беларуссю і накіроўвае ў Мінск пасла

Славакія хоча аднавіць канструктыўны дыялог з Беларуссю і накіроўвае ў Мінск пасла. Пра гэта са спасылкай на аддзел камунікацый Міністэрства замежных спраў піша інфармацыйнае агенцтва Славацкай Рэспублікі (TASR), паведамляе БелТА.

Паслом Славакіі ў Беларусі, як чакаецца, стане Ёзэф Мігаш, які раней ужо займаў гэтую пасаду. У чэрвені 2020 года ён быў удастоены ордэна Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Славакіяй.

«Славацкая Рэспубліка зацікаўлена ў прагматычным супрацоўніцтве з усімі краінамі свету. Таму мы хочам аднавіць канструктыўны дыялог з беларусамі як на двухбаковым, так і на шматбаковым узроўнях, паколькі сёння неабходна даць месца дыпламатыі, дыялогу і перамовам для дасягнення першых вынікаў, напрыклад, у надзвычай важных мірных перамовах і больш хуткім спыненні вайны на Украіне», — заявіў міністр замежных спраў Юрай Бланар.

У міністэрстве адзначылі, што Беларусь з’яўляецца эканамічным і палітычным партнёрам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. «Паступовымі крокамі Славакія можа развіваць базавае супрацоўніцтва ў гандлі, сельскай гаспадарцы, культуры і адукацыі», — дадалі ў ведамстве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю