Трэці матч серыі да чатырох перамог прыняў Смаленск. Пасля двух перыядаў «гарнякі» вялі з лікам 2:0, які захоўваўся да сярэдзіны заключнай трэці. Тым не менш у канцоўцы гаспадары перавярнулі ход сустрэчы, закінуўшы тройчы на працягу сямі апошніх хвілін. Вынік гульні — 3: 2, аўтарам вырашальнай шайбы за «Славуціч» стаў Кірыл Татарнікаў.
У двух папярэдніх матчах серыі каманды абмяняліся перамогамі. Наступны паядынак пройдзе 7 красавіка таксама ў Расіі. У іншай паўфінальнай пары супернічаюць мінскае «Юнацтва» і жлобінскі «Металург», пасля чатырох матчаў лік у супрацьстаянні роўны — 2:2. Пятая гульня адбудзецца заўтра на «Чыжоўка-Арэне», пачатак у 19.30.