Top.Mail.Ru
216

Следчы камітэт нагадаў бацькам аб адказнасці

Небяспечная бесклапотнасць

Аб тым, што дзеці і падлеткі патрабуюць надзвычай пільнай увагі сведчыць і той факт, што апошнімі днямі толькі ў Мінскай вобласці супрацоўнікі следчага камітэта вобласці тры разы выязджалі на здарэнні, звязаныя з траўміраваннем дзяцей. На жаль, два выпадкі былі з дастаткова цяжкімі наступствамі.

Так, 21 ліпеня 9-гадовы хлопчык з Фаніпаля знаходзіўся разам са сваёй маці на дачным участку ў вёсцы Баравікі Дзяржынскага раёна. Каля 17.30 жанчына пачула крык сына. Аказалася, хлопчык упаў з дрэва. У медыцынскай установе ў яго дыягнаставалі павярхоўную траўму галавы, удар грудной клеткі, закрыты пералом плечавой косткі.

Яшчэ адзін няшчасны выпадак здарыўся ў Мядзельскім раёне — пацярпеў 14-гадовы падлетак. З раённай бальніцы паступіла паведамленне аб траўматычнай ампутацыі фалангі пальца ў хлопчыка. Як высветлілася, 21 ліпеня падлетак дапамагаў свайму равесніку калоць дровы для мясцовай пенсіянеркі, што жыве па суседстве ў аграгарадку Будслаў. Адзін з непаўналетніх па неасцярожнасці нанёс другому ўдар сякерай па пальцы рукі, калі той трымаў драўляную калодку для расколу.

Як расказала БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Марыя Нікіціна, па ўсіх паведамленнях выязджалі следча-аператыўныя групы, каб устанавіць дэталі здарэнняў і прычыны, якія прывялі да дзіцячых траўм. Яна таксама нагадала бацькам аб неабходнасці і абавязку знаёміць дзяцей з асновамі бяспекі, стварэнні бяспечнага асяроддзя дома і на вуліцы, а таксама аб пастаянным наглядзе і кантролі з боку дарослых. Асабліва важна растлумачыць непаўналетнім патэнцыйныя небяспекі і навучыць іх правільным дзеянням у розных сітуацыях, каб мінімізаваць рызыкі атрымання траўмаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю