Следчыя праводзяць праверку па факце гібелі дзіцяці ў вёсцы Руднае Капыльскага раёна. Пра гэта паведамілі ў Тэлеграм-канале Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Днём 18 сакавіка ў вёсцы Руднае Капыльскага раёна адбылася трагедыя, якая забрала жыццё чатырохгадовага дзіцяці. Хлопчык знаходзіўся на прыдамавой тэрыторыі разам са сваімі братам і сястрой (2,5 і 6 гадоў). Маці ненадоўга адышла, а пасля выявіла, што дзіця знікла.
Падчас пошукаў высветлілася, што хлопчык упаў у размешчаны ў двары дома каналізацыйны рэзервуар. Нягледзячы на аператыўныя дзеянні работнікаў МНС і медыкаў, выратаваць дзіця не ўдалося.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчым з прыцягненнем спецыялістаў ДКСЭ праводзіцца агляд, фіксуецца следавая карціна, апытваюцца відавочцы.
Усе абставіны здарэння будуць устаноўленыя Капыльскім раённым аддзелам Следчага камітэта падчас праверкі. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі гібелі дзіцяці.