Top.Mail.Ru

Следчыя высвятляюць абставіны гібелі дзіцяці ў Барысаўскім раёне

Высвятляюцца абставіны смерці дзіцяці ў Барысаўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.

Паводле папярэдніх звестак, 29 сакавіка 6-гадовае дзіця разам з бацькамі знаходзілася ў гасцях у сваякоў у в. Навасёлкі. Каля 17.40 хлопчык застаўся без нагляду ў двары. Пазней дарослыя заўважылі яго знікненне і пачалі пошукі. Праз паўгадзіны дзядуля знайшоў дзіця ў рацэ Бярэзіна, за кіламетр ад дома. Медыкі канстатавалі смерць хлопчыка.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчым з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Мінскай вобласці праведзены агляд, апытаныя відавочцы. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны гібелі прызначаная судова-медыцынская экспертыза.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю