Top.Mail.Ru

Службы ЖКГ Мінска праводзяць супрацьгалалёдную апрацоўку дваровых тэрыторый

Работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі 24 лістапада пасля снегападу і паніжэння тэмпературы паветра праводзяць апрацоўку пешаходных дарожак у дварах супрацьгалалёднымі матэрыяламі, паведамілі ў ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка», перадае sb.by.


У аб’яднанні расказалі:

«Мінск сустракае сапраўдную зімовую раніцу, а спецыялісты ЖКГ апрацоўваюць пешаходныя дарожкі супрацьгалалёднымі матэрыяламі, каб папярэдзіць утварэнне наледзі і знізіць рызыку траўматызму».


Зіма ўступае ў свае правы — камунальныя службы гатовыя да работы, адзначылі ў МГЖГ. Як паведамлялася раней, для работы ў зімовы перыяд на сталічных прадпрыемствах сістэмы ЖКГ падрыхтавана 115 адзінак снегаўборачнай тэхнікі, 448 адзінак сродкаў малой механізацыі (снегаўборшчыкі, мотаблокі і г. д.), больш за 5,6 тысячы снегавых рыдлёвак і 2,8 тысячы скрабкоў. У дварах устаноўлена больш за 8,5 тысячы скрынь з супрацьгалалёднымі рэагентамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю