Top.Mail.Ru

Сляды пражывання выхухалі былі заўважаныя ў басейне Сожа ўпершыню за апошнія 40 гадоў

Сляды жыццядзейнасці выхухалі былі заўважаныя ў басейне Сожа ўпершыню за апошнія 40 гадоў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах.



Факт пражывання выхухалі рускай (Desmana moschata L.) у басейне Сожа пацверджаны навукоўцамі.

Вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Крышчук сумесна з расійскімі калегамі з Окскага дзяржаўнага прыроднага біясфернага запаведніка выявіла сляды гэтага звярка падчас палявых работ у пойменных вадаёмах ракі Сож у межах Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

«На абследаваных вадаёмах упершыню за апошнія 40 гадоў зафіксаваныя сляды жыццядзейнасці віду: нары і кармавыя столікі з рэшткамі ракавін прэснаводных малюскаў», — паведамілі ў НПЦ па біярэсурсах.


Аналізуючы разнастайнасць тыпаў сховішчаў у спалучэнні з устойлівай кармавой базай, спецыялісты схільныя да меркавання, што ў абследаваных пойменных вадаёмах ракі Сож могуць быць захаваны невялікія лакальныя папуляцыі гэтага віду.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю