У Аўстраліі выявілі сляды старажытнага кракадзіла, які ўмеў залазіць на дрэвы. Пра гэта паведаміла БелТА.
Навукоўцы выявілі старажытную шкарлупіну яек кракадзілаў, які жылі каля 55 млн гадоў таму і, у адрозненне ад сваіх сучасных суродзічаў, умелі караскацца па дрэвах. Закамянеласці знайшлі ў гліняным кар’еры ў Квінслэндзе. Даследаванні паказалі, што шкарлупіна належыць прадстаўніку групы вымерлых кракадзілаў-меказухін (Mekosuchinae), якія ў старажытнасці дамінавалі ва ўнутраных водах.
Віду прысвоілі назву Wakkaoolithus godthelpi ў гонар племя вака-вака, на тэрыторыі якога былі знойдзены закамянеласці. Прадстаўнікі гэтага віду кракадзілаў вырасталі да 5 м у даўжыню. На думку навукоўцаў, гэтыя рэптыліі насялялі лясы і былі наземнымі паляўнічымі. Некаторыя з іх нават вялі напаўдрэўны лад жыцця — залазілі на галінкі і саскоквалі адтуль на здабычу, як сучасныя леапарды.
Вымерлыя кракадзілы адкладалі яйкі на берагах вадаёмаў, але перасыханне рэк і скарачэнне буйной здабычы нанесла іх папуляцыі сур’ёзны ўрон.