Улады некаторых гарадоў ФРГ вырашылі адмяніць традыцыйныя калядныя кірмашы праз недахоп сродкаў у муніцыпалітэтах. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Bild.
Адзначаецца, што калядныя святкаванні цалкам адменены ў гарадах Кірхгайм-бай-Мюнхен, Гестахт, Гаген-Гоэнлімбург, Трымбург, Тангаўзен і папулярным на поўдні Германіі кірмашовым мястэчку Вінтэргаўзен.
Паводле інфармацыі выдання, арганізатары працягваюць паведамляць пра адмену часткі калядных мерапрыемстваў у буйных гарадах. Так, у Берліне адмянілі штогадовую імпрэзу Berlin Winter Dream, улады Гамбурга таксама адмовіліся ад правядзення некаторых святочных праграм, спасылаючыся на дэфіцыт бюджэту.
Адмена калядных святкаванняў адлюстроўвае рэзкі рост выдаткаў на правядзенне культурных мерапрыемстваў у ФРГ. Паводле звестак Bild, за апошнія тры гады выдаткі на такія падзеі ў краіне выраслі на 44%.