Top.Mail.Ru
186

Смольская выйграла мас-старт на летнім чэмпіянаце Беларусі

Дзінара Смольская стала двухразовай пераможцай чэмпіянату Беларусі па летнім біятлоне 2025 года, які праходзіць у «Раўбічах», паведамляе БелТА.



Раніцай чацвярга дзяўчаты разыгралі медалі ў мас-старце. Найлепшы вынік паказала лідар нацыянальнай каманды Дзінара Смольская, якая 23 верасня таксама заваявала золата ў спрынце. Другое месца з адставаннем у 50 сек. сёння заняла Ганна Сола, тройку замкнула Ксенія Варабей, два дні таму абедзве дзяўчыны ўзялі медалі аналагічнай вартасці. Праграму чэмпіянату краіны па біятлоне на лыжаролерах завершыць мужчынская гонка з масавым стартам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю