Дзінара Смольская выйграла першае золата на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне, які стартаваў у «Раўбічах», паведамляе БелТА.
Дзінара Смольская выйграла першае золата на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне, які стартаваў у «Раўбічах», паведамляе БелТА.
Першы камплект узнагарод быў разыграны ў жаночай спрынтарскай гонцы на 7,5 км. Найлепшы рэзультат на фінішы паказала лідар нацыянальнай каманды Дзінара Смольская, якая справілася з дыстанцыяй за 21 хвіліну 47,5 сек. Другое месца з адставаннем ад чэмпіёнкі — 25 сек. — заняла Ганна Сола, тройку замкнула Ксенія Варабей (+50 сек.).
Далей у аўторак мацнейшых у спрынце на 10 км вызначаць мужчыны. Праграму чэмпіянату Беларусі па летнім біятлоне ў «Раўбічах» завершаць гонкі з масавым стартам 25 верасня.