Top.Mail.Ru

Смольскі атрымаў прыз за перамогу ў агульным заліку Кубка Садружнасці

У Маскве прайшла цырымонія ўручэння прызоў па выніках біятлоннага сезона-2024/25 з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамілі БелТА.


Галоўны прыз за трыумф у агульным заліку Кубка Садружнасці атрымаў наш Антон Смольскі. У мінулым сезоне лідар беларускай каманды атрымаў сем перамог на этапах турніру і другі раз у кар'еры першынстваваў у генеральнай класіфікацыі. Акрамя таго, Антон забраў усе тры малыя прызы за перамогі ў асобных дысцыплінах - спрынце, пасьюце і мас-старце. Таксама малым кубкам за вікторыю ў заліку гонак праследавання была ўзнагароджана Дзінара Смольская. Нацыянальная каманда Беларусі па біятлоне ўжо выйшла з водпуску і рыхтуецца да новага сезона на базе РЦАП "Раўбічы".

Лепшым біятланістам Расіі сезона-2024/25 быў прызнаны Карым Халілі, які заняў першае месца ў рэйтынгу Саюза біятланістаў Расіі. Мацнейшай біятланісткай стала ўладальніца Кубка Садружнасці Вікторыя Сліўко.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю