Удзел у мужчынскай гонцы на 12,5 км прынялі 48 чалавек. Антон Смольскі дапусціў па адным промаху на абодвух рубяжах са становішча лежачы, першую стойку адпрацаваў чыста, але пасля заключнай стральбы пайшоў на два штрафныя кругі. Фінішную мяжу Смольскі ў выніку перасёк трэцім, на секунду апярэдзіўшы ў барацьбе за бронзу Савелія Канавалава і Віктара Пліцава.
Першае і другое месца занялі расіяне Аляксандр Корнеў і Данііл Сгібнеў, якія адарваліся ад Антона на 15 секунд. У дзясятку мацнейшых таксама трапіў наш Максім Варабей (8-ы), Дзмітрый Лазоўскі стаў 11-м. Беларусы Аляксандр Галяк, Сцяпан Данілаў і Павел Бялько размясціліся ў трэцім дзясятку, Ілья Аўсеенка замкнуў топ-30.
Далей прызёраў мас-старту Залатой лігі біятлона ў Ханты-Мансійску вызначаць дзяўчаты. Праграму новага турніру ў біятлонным календары 22 лістапада завершыць змешаная эстафета.