Антон Смольскі выйграў гонку пераследу на першым этапе Кубка Садружнасці, які праходзіў у фармаце летняга біятлона на лыжаролерах у Сочы, паведамляе БелТА.
На старт дыстанцыі ў 12,5 км бронзавы прызёр спрынту Смольскі сыходзіў трэцім у 17 секундах ззаду лідара. Беларус дапусціў адну памылку на першым агнявым рубяжы, а па выніках другой стральбы лежачы вырваўся наперад. З дзесяці стрэлаў на стойцы Антон вышмараваў адзін, што не перашкодзіла яму захаваць першае месца. На фінішы Смольскі амаль на хвіліну апярэдзіў расіяніна Мікіту Поршнева, тройку прызёраў замкнуў Алег Дамічак.
Што тычыцца вынікаў іншых беларусаў, то Сцяпан Данілаў заняў 13 — ю пазіцыю, Мікіта Лабастаў — 16-ы, Максім Варабей — 19-ы, Ілля Аўсеенка, Аляксандр Галяк, Аляксей Логвінаў і Павел Бялько размясціліся на месцах з 21-га па 24-е, Кірыл Бабураў стаў 28 — м, Дзяніс Ерамаў — 31-ы сярод 35 удзельнікаў.