Top.Mail.Ru

Смольскія выйгралі мас-старты на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне

На базе РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» вызначыліся ўсе пераможцы і прызёры чэмпіянату і першынства Беларусі па біятлоне на лыжаролерах, паведамляе БелТА.

Праграму спаборніцтваў завяршылі гонкі з масавым стартам. Лепшы вынік у мужчын паказаў Антон Смольскі — на чатырох агнявых рубяжах лідар зборнай памыліўся ўсяго аднойчы і на фінішы абышоў Дзмітрыя Лазоўскага на 21 секунду. Бронзу з хвілінным адставаннем узяў Мікіта Лабастаў. Днём раней Антон атрымаў перамогу ў спрынце.

У жаночым мас-старце першай фінішавала Дынара Смольская. Нягледзячы на тры штрафныя кругі, алімпійская чэмпіёнка больш чым на хвіліну апярэдзіла Аліну Зайцаву, якая стала другой. Тройку прызёраў замкнула Алена Кулак. Пераможца ўчорашняга спрынту Ксенія Варабей удзел у гонцы не прымала.

Таксама 24 верасня ў «Раўбічах» былі разыграны медалі ў мас-стартах у юніёраў і юніёрак. Пераможцамі нацыянальнага першынства ў гэтым відзе праграмы сталі Максім Буйніцкі і Святлана Піскун.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю