Top.Mail.Ru
153

СМЗС, СМА і КССБ АДКБ абмеркавалі ваеннае супрацоўніцтва

У Бішкеку прайшло пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе АДКБ.



«Падчас мерапрыемства генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў праінфармаваў удзельнікаў аб ваенна-палітычным становішчы ў зоне адказнасці арганізацыі і аб дзейнасці Сакратарыята АДКБ у міжсесіённы перыяд», — адзначылі ў прэс-службе.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі актуальныя пытанні сумеснай работы, уключаючы рэалізацыю антынаркатычнай стратэгіі, умацаванне ўзаемадзеяння ў сферы ваеннага супрацоўніцтва і развіццё аналітычнага патэнцыялу арганізацыі. Па выніках пасяджэння быў прапанаваны парадак дня маючай адбыцца сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю