Першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў у гутарцы з журналістамі агучыў галоўны тэзіс Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у частцы паглыблення адносін дзвюх краін, паведаміла БелТА.

«Магу сказаць па вялікім рахунку галоўную фразу, тэзіс Прэзідэнта, што настаў час паглыбіць нашы адносіны па ўсім спектры інвестыцыйных і эканамічных адносін. Сама фраза кажа за сябе. А далей гэту работу павінны будуць зрабіць урады і пасольствы ва ўзаемадзеянні з адпаведнымі дзяржорганамі», — падкрэсліў Мікалай Снапкоў.
Першы віцэ-прэм’ер асобна спыніўся на такім кірунку, як тэхналагічная самадастатковасць Беларусі. Прамысловае супрацоўніцтва Мінска і Пекіна ўключае 11 тэхналогій, якія з’яўляюцца крытычнымі для Беларусі. «Мы хочам іх набыць, сумесна вырабляць (прадукцыю. — Заўв. БелТА) на аснове гэтых тэхналогій з кітайскімі партнёрамі. Гэта для нас вельмі важна, і паглыбленне, нарошчванне, развіццё, безумоўна, дасць магутны імпульс у эканамічным росце краіны», — рэзюмаваў Мікалай Снапкоў.