Top.Mail.Ru

Снапкоў назваў галоўную ўмову для прыцягнення кітайскіх інвестыцый

Кітай — гэта вялізны рынак, і Беларусь павінна ўбудоўвацца ў гэтыя працэсы з пункту гледжання гандлю і вытворчай кааперацыі. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў, паведамляе БелТА.


«Калі міністр, або кіраўнік канцэрна, або кіраўнік прадпрыемства будзе нацэлены на атрыманне выніку — гэта і будзе тая ўмова, якая дасць магчымасць нам прыцягваць інвестыцыі Кітая і пашыраць максімальна, наколькі магчыма, супрацоўніцтва з Кітаем», — сказаў Мікалай Снапкоў.

Ён звярнуў увагу, што Кітай — гэта вялізны рынак. КНР можа купіць усё і можа вырабіць усё, а значыць, Беларусь павінна ўбудоўвацца ў гэтыя працэсы і з пункту гледжання гандлю, і з пункту гледжання вытворчай кааперацыі, гэта значыць стварэння сумесных вытворчасцей.

«Кітай для нас адкрыты ў гэтым плане. Падпісана пагадненне аб свабодным гандлі таварамі і паслугамі, якое, па-першае, дае палітычны сігнал адкрытасці, а па-другое, дае зразумелае, адкрытае правіла гульні ў эканамічнай сферы», — звярнуў увагу першы віцэ-прэм’ер.

У канцы студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па развіцці супрацоўніцтва з КНР, у час якой пацвердзіў курс на выбудоўванне з Кітаем стратэгічных адносін самага высокага ўзроўню.

«Рашэнне аб выбудоўванні з Кітаем стратэгічных адносін самага высокага ўзроўню перагляду не падлягае. Наадварот, мы будзем інвесціраваць рэсурсы, час, увагу ва ўмацаванне нашага супрацоўніцтва. Для гэтага ёсць усе рэзервы, — заявіў беларускі лідар. — Кітай — гэта сур’ёзна і надоўга. З Кітаем мы будзем супрацоўнічаць заўсёды, колькі будзе існаваць наша краіна як самастойная і незалежная дзяржава. Я ўпэўнены, што мы будзем незалежнымі і суверэннымі таксама заўсёды».

У той жа час кіраўнік дзяржавы заявіў аб неабходнасці перафармаціраваць інвестыцыйны напрамак у супрацоўніцтве з Кітаем. «Кітайскія ўкладанні за мяжу ставяць рэкорды, асабліва ў краіны „Пояса і шляху“. Наш урад таксама рапартуе аб росце (за 9 месяцаў мінулага года адносна аналагічнага перыяду 2024 года больш як у два з палавінай разы — да $443 млн). Але ў дырэктыву (аб развіцці адносін з Кітаем. — Заўвага БЕЛТА) закладваліся істотна больш напружаныя паказчыкі (не менш за паўмільярда долараў, прычым штогод, і не менш як $150 млн прамых інвестыцый у кожную вобласць і горад Мінск), — сказаў Прэзідэнт. — Калі бачыш лічбы прамых кітайскіх інвестыцый па абласцях (Віцебская — $1 млн, Гродзенская — $100 тыс. за пяцігодку), адразу зразумела, хто як працуе. Але не па Кітаі — у прынцыпе».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю