Top.Mail.Ru

Снапкоў прадставіў новага міністра культуры калектыву ведамства

Першы намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў прадставіў калектыву Міністэрства культуры новага кіраўніка — Марата Маркава, перадае БелТА.

Мікалай Снапкоў адзначыў, што як эканаміст, фінансіст, дзяржаўны дзеяч больш прытрымліваецца інстытуцыйнай эканомікі. «Усю эканоміку, грамадскае ўладкаванне фарміруюць інстытуты, у тым ліку грамадскія і міжчалавечыя. Міжчалавечыя і грамадскія інстытуты фарміруюцца культурнымі кодамі грамадства. Культурны код з’яўляецца асновай паводзін чалавека ў грамадстве, асновай здольнасці грамадства да інавацый і развіцця. Адсюль выснова — эканамічнае развіццё залежыць ад культуры. Гэта значыць ад гэтага калектыву і ад многіх яркіх прадстаўнікоў культурнага пласта краіны ў рэгіёнах залежыць эканамічны рост», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю