Пра гэта заявіў першы намеснік Прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў, выступаючы з дакладам аб выніках і перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перад дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу ад судовай улады.
Паводле яго слоў, удалося не толькі захаваць стабільнасць, але і стварыць магчымасць для росту інвестыцый і развіцця новых сектараў эканомікі.
— Доказам гэтаму служаць вынікі працы эканомікі ў 2024 годзе, — акцэнтаваў увагу першы віцэ-прэм’ер. — З пяці найважнейшых параметраў развіцця краіны выкананы чатыры.
Так, тэмп росту ВУП склаў 104% — вышэй за сярэднесусветныя значэнні.
— У прамысловасці па шэрагу кірункаў выйшлі на максімальныя гістарычныя аб’ёмы вытворчасці (па аўтобусах, малочнай прадукцыі, грузавіках). Найбольш дынамічна спрацавалі вытворчасці электронікі і транспартных сродкаў. Забяспечаны рост якасных паказчыкаў і па выручцы на аднаго работніка, і па дабаўленай вартасці, і па рэнтабельнасці продажаў, — растлумачыў Мікалай Снапкоў.
Экспарт тавараў і паслуг вырас на 3,5% і дасягнуў рэкордных значэнняў за апошнія 12 гадоў.
— Максімальныя значэнні дасягнуты па прадукцыі АПК, машынабудаванні, транспартных паслугах, — пракаментаваў першы віцэ-прэм’ер.
Што тычыцца інвестыцый у асноўны капітал, тэмп іх росту дасягнуў 108% і ў два разы перавысіў прагноз.
— За гэты перыяд пабудаваны максімальны за апошнія 10 гадоў аб’ём жылля, — дадаў Мікалай Снапкоў.
Ён адзначыў, што ў 2024 годзе былі завершаны 70 праектаў, рэалізацыя якіх была дадзена дзякуючы ініцыятыве Прэзідэнта «Адзін раён — адзін праект» у 56 раёнах, створана больш за тры тысячы працоўных месцаў.
Ён адзначыў, што мэтавы план на 2025 год вызначаны з маштабнай экспартнай праграмай:— Яшчэ 67 будуць завершаны ў гэтым годзе. Такім чынам, пастаўленая задача ў кожным раённым цэнтры стварэння аднаго аб’екта прамысловай вытворчасці будзе рэалізавана, — падкрэсліў Мікалай Снапкоў.
— Ужо вызначаны пул з больш як 600 інвестпраектаў агульным коштам каля 51 мільярда рублёў. У 2025 годзе аб’ём інвестыцый па дадзеных праектах складзе 8,4 мільярда рублёў, будзе створана больш за 7,4 тысяч працоўных месцаў (гэта акрамя тых, што з’явяцца ў рамках ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект»).Паводле слоў першага віцэ — прэм’ера, у ліку запланаваных вытворчасцяў — горна-абагачальны камбінат магутнасцю не менш за 1,1 мільёна тон хларыду калію ў год і агрэгат карбаміду на Гроднаазот (два сістэмаўтваральныя праекты, якія рэалізуюцца сёлета).
— Задача экспартнай праграмы — забяспечыць прырост на 5,4% і дыверсіфікаваць рынкі збыту. З аднаго боку, трэба будзе апераджальнымі тэмпамі нарасціць пастаўкі ў краіны" далёкай дугі", з другога — захаваць свае пазіцыі на ключавым рынку Расійскай Федэрацыі.