Top.Mail.Ru
244

Снапкоў: Віцебская вобласць сабрала на 40% больш збожжавых, чым летась

Віцебская вобласць сабрала на 40% больш збожжавых сёлета ў параўнанні з мінулым годам. Пра гэта на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання працаўнікоў вёскі-абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі» ў Чашніках паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае БелТА.



Мікалай Снапкоў нагадаў, праз якія цяжкасці давялося прайсці аграрыям паўночнага рэгіёна сёлета і якія сюрпрызы паднесла нябесная канцылярыя. «У ліпені гэтага года — 18 дажджлівых дзён, у жніўні (асноўная страда) — 25 дажджлівых дзён. І пры гэтым Віцебская вобласць на 40% палепшыла валавы збор збожжа мінулага года, сабрала больш за 1 млн тон, — адзначыў першы намеснік прэм’ер-міністра. — Не схітраваць, калі з гэтай высокай трыбуны скажу, што гэта проста працоўны подзвіг, звычайны чалавечы цуд».

Мікалай Снапкоў уручыў урадавыя ўзнагароды работнікам сельскагаспадарчых арганізацый Віцебшчыны, якія паказалі лепшыя вынікі. Сярод іх як простыя працаўнікі, вадзіцелі сельгасмашын, так і вопытныя, паспяховыя кіраўнікі прадпрыемстваў, якія з года ў год выходзяць у перадавікі ўборачнай.

Акрамя таго, першы намеснік прэм’ер азнаёміўся з выставай святочных караваяў і прадукцыяй ААТ «Віцебскхлебпрам», а таксама прыняў удзел у адкрыцці новага разлікова-касавага цэнтра, пабудаванага за кошт РУП «Віцебскэнерга».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю