Top.Mail.Ru

Снег, месцамі моцны, і холад

Студзень апраўдвае сваю назву


Як паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, студзень стаў сапраўды зімовым месяцам, з маразамі, снягамі і завеямі.

На свята, 7 студзеня, умовы надвор’я будуць фарміраваць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы, у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах краіны захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў. Будзе хмарна. На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, па паўднёвым усходзе з мокрым снегам. У дзённыя гадзіны месцамі па Гомельскай вобласці чакаецца моцны снег, мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў — ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да мінус 12 °С, максімальная днём будзе ад мінус 3 да мінус 9 °С.

У чацвер на большай частцы Беларусі надвор’е працягнуць вызначаць няўстойлівыя халодныя паветраныя масы. У гэты дзень паўднёвы ўсход краіны апынецца пад уплывам франтальных раздзелаў, якія звязаны з паўднёвым цыклонам з цэнтрам над Чаркаскай вобласцю. Будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Месцамі ўначы, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. Днём па паўднёвым усходзе краіны месцамі чакаецца моцны снег, мокры снег, слабы галалёд. У дзённыя гадзіны па поўдні ў асобных раёнах мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны ўмераны, удзень парывісты, у асобных раёнах на поўдні моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу — ад мінус 7 да мінус 13 °С, пры праясненнях паветра будзе астуджацца да мінус 16 °С, па паўднёвым усходзе месцамі мінус 5 — мінус 6 °С. 

У гэтыя суткі нават днём будзе даволі холадна — да мінус 6 — мінус 11 °С, па поўдні краіны месцамі да мінус 3 — мінус 5 °С.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю