Top.Mail.Ru

Сонечная энергетыка ў Кітаі ўпершыню перасягнула вугальную па ўстаноўленай магутнасці

Як паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні па справах энергетыкі КНР, устаноўленая магутнасць сонечных фотаэлектрычных электрастанцый у краіне дасягнула 1,286 мільярда кілават, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

З іх 704 млн кВт прыпадае на цэнтралізаваныя фотаэлектрычныя электрастанцыі, а 582 млн кВт — на размеркаваныя фотаэлектрычныя ўстаноўкі. Такім чынам, сонечная энергетыка ўпершыню абышла вугальную па ўстаноўленай магутнасці і выйшла на першае месца сярод усіх крыніц электрагенерацыі ў Кітаі.

Мікалай ЛІТВІНАЎ




arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю