Top.Mail.Ru

Сонца прыгрэе — чакаецца да 19 цяпла!

Вясна ў разгары

На гэтым тыдні пацяплее да нетыпова высокіх паказчыкаў сакавіка, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак умовы надвор’я ў Беларусі па-ранейшаму будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Захаваецца цёплае надвор’е. Пры зменнай воблачнасці ападкаў не чакаецца. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным складзе ад мінус 3 да плюс 3 °С, месцамі да плюс 5 °С. Удзень будзе ад 10 да 16 °С цяпла. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

У сераду ў Беларусі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Істотных ападкаў не чакаецца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе вагацца ад мінус 3 °C па паўднёвым усходзе да плюс 5 °C па паўночным захадзе краіны, а максімальная днём складзе ўжо плюс 13–19 °C.

У чацвер тэрыторыя краіны апынецца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, па заходняй палове Беларусі адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзелу, які ссоўваецца з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу ў асобных раёнах па захадзе, днём месцамі па заходняй палове нашай тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным будзе ўжо станоўчая — ад плюс 1 да плюс 7 °С, але па паўднёвым усходзе паветра астудзіцца да мінус 2 °С. Удзень тэмпература паветра будзе прагравацца да плюс 12–19 °С, але на захадзе і паўночным захадзе краіны — не вышэй за плюс 9–11 °С.

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю