Top.Mail.Ru

Сонца свеціць, але грэе ўжо менш. Дыханне восені адчуваецца ўсё выразней

Умовы надвор’я ў Беларусі 26–27 жніўня будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў прахалоднай паветранай масе. Чакаецца пераменная воблачнасць, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — плюс 5–10° С, максімальная днём — 17–24° С вышэй за нуль.

У чацвер пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — плюс 5–12° С, максімальная днём — 18–24° С вышэй за нуль.

Віктар ЛЮБІМАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю