У аўторак на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы. У дзённыя гадзіны месцамі па Гомельскай вобласці чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы 4–10 °С з плюсам, днём — 7–12 °С цяпла.
У сераду пераважна без ападкаў, толькі ноччу па поўначы і паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да +7 °C, а днём ужо 7–14 °C цяпла.
У чацвер таксама пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень месцамі на поўначы парывісты. Тэмпература паветра ўначы да 7 °С цяпла, днём будзе 7–13 °С з плюсам, па захадзе — да +15 °С.
Сяргей КУРКАЧ